Бэньямін Нэтаньягу заявіў, што Цагаль у любым выпадку правядзе аперацыю ў Рафаху


Прэмʼер-міністр Бэньяміну Нэтаньягу заявіў, што незалежна ад таго, ці атрымаецца дасягнуць дамовы наконт вызвалення закладнікаў, Ізраіль правядзе ваенную аперацыю ў Рафаху, каб цалкам знішчыць «Хамас». Пра гэта паведамляе The Times of Israel.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Салдаты ізраільскай арміі паказвае збіраюцца на пазіцыі каля мяжы з сектарам Газа на поўдні Ізраілю. 30 красавіка 2024 года.
Фота: Menahem Kahana / AFP / East News

«Думка пра тое, што мы спынім вайну без дасягнення ўсіх яе мэтаў, немагчымая», – заявіў прэмʼер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу.

«Мы ўвойдзем у Рафах і знішчым там батальёны «Хамасу» – незалежна ад таго, будзе пагадненне або не – каб дамагчыся поўнай перамогі», – дадаў ён.

Перамовы аб перамір’і ў Газе пры пасярэдніцтве Егіпту працягваюцца ўжо некалькі тыдняў. Размова ідзе аб пагадненні, якое дазволіць прыпыніць ваенныя дзеянні ў сектары Газа і вызваліць ізраільскіх закладнікаў, якія ўсё яшчэ застаюцца ў руках тэрарыстаў «Хамаса».

Крыніца BBC, блізкая да перамоваў, паведамілі, што апошняя прапанова Ізраілю ўключае 40-дзённае спыненне агню з боку Цагаль у абмен на вызваленне закладнікаў і магчымасць для жыхароў паўночнай часткі Газы вярнуцца ў свае дамы. Здзелка таксама мусіць уключаць вызваленне вялікай колькасці палестынскіх вязняў (900-1000 асобаў). Цяпер Ізраіль чакае адказу на гэтую прапанову.

Нагадаем, Ізраіль знаходзіцца пад сурʼёзным міжнародным ціскам у сувязі з ваеннай аперацыяй у сектары Газа. Ціск у тым ліку аказваецца з боку Злучаных Штатаў, якія адкрыта выступаюць супраць штурму Рафаху. Гэты горад знаходзіцца на мяжы з Егіптам і там знайшлі прытулак сотні тысяч мірных палестынцаў, вымушаных пакінуць свае дамы пасля пачатку баявых дзеянняў. Штурм Рафаху непазбежна пацягне за сабой вялікія страты сярод цывільнага насельніцтва, але без гэтай аперацыі, як падкрэсліваюць улады Ізраілю, немагчыма дасягнуць галоўнай мэты вайны – знішчыць «Хамас».

Акрамя таго, урад Нэтаньягу апошнім часам сутыкнуўся з масавымі пратэстамі ўнутры краіны: пратэстоўцы патрабуюць заключэння здзелкі аб вызваленні закладнікаў, якія дасюль застаюцца ў руках тэрарыстаў «Хамас».

Разбор
Вялікай вайны на Блізкім Усходзе не будзе? Што азначае меркаваная атака Ізраілю на Іран
2024.04.19 14:47

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў