Вадзім Кабанчук не будзе вылучацца на выбарах у КР


Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук адмовіўся ад удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду, паведамляе «Еўрарадыё». Ён пакінуў выбарчы спіс кандыдатаў «Воля», хоць быў першым, хто мог прэтэндаваць на мандат са спісу.

Вадзім Кабанчук, Вадим Кабанчук
Вадзім Кабанчук, намеснік камандзіра палка Каліноўскага, на прэс-канферэнцыі ў Беларускім доме ў Варшаве, Польшча. 2 лютага 2024 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Цяпер «мілітарнае аб’яднанне «Воля» ўзначаліў былы баец палка Аляксандр Клачко.

Раней Рада камандзіраў палка Каліноўскага заявіла, што забараняе ўдзельнікам абʼяднання ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду.

23 красавіка на былым сайце палка зʼявілася паведамленне, што 22 красавіка прайшоў агульны сход ваяроў палка. На ім, як заяўляецца, большасцю ўдзельнікаў адмененае рашэнне камандавання палка ад 18 красавіка, якое забараняла ісці на выбары.

Паводле версіі камандавання палка, «шэраг байцоў вырашыў вылучыцца на выбары ў Каардынацыйную раду, не паведаміўшы пра гэта сваім камандзірам». У адказ на гэта Рада камандзіраў прыняла рашэнне, што прадстаўнікі палка могуць удзельнічаць у выбарах Каардынацыйнай рады трэцяга склікання толькі пры ўмове выхаду са складу палка.

«У гэты момант полк рыхтуецца да выканання новых баявых задачаў», – гаворыцца ў заяве кіраўніцтва палка.

Агляд
Полк Каліноўскага забараніў ваярам удзельнічаць у выбарах у КР. Гэта спадабалася не ўсім
2024.04.25 13:05

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў