Палітвязня Ігара Аліневіча зноў змяшчалі ў ШІЗА


Telegram-канал анархісцкага руху «Право на восстание» паведамляе, што палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў штрафны ізалятар.

Анархісты Ігар Аліневіч, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Разановіч і Дзмітрый Дубоўскі падчас суда.
Фота: a_partisans / Telegram

Невядома, колькі содняў палітвязень Ігар Аліневіч правёў у ШІЗА. Сёлета адміністрацыя Жодзінскай турмы неаднаразова кідала палітвязня ў штрафны ізалятар.

Ігар Аліневіч – актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі паводле шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ, Дзяржаўнага камітэту экспертызаў у Гомельскай вобласці. У выніку палітвязня засудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пазней Аліневічу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў