Святлана Ціханоўская ўпершыню наведвае Мальту


Святлана Ціханоўская адправілася ў Мальту на запрашэнне старшыні Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе (АБСЕ) і міністра замежных справаў Мальты. Абмяркоўваюць пытанні палітвязняў і ціску на рэжым Лукашэнкі. Візіт адбываецца 2–3 траўня.

Прэзідэнтка Еўрапейскага парламенту Рабэрта Мэтсаля і Святлана Ціханоўская на сустрэчы ў Мальце 2 траўня 2024 года.
Фота: Sviatlana Tsikhanouskaya / «X»

Акрамя старшыні МЗС Мальты Іяна Борджа, Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнткай Мальты Мір’ям Спітэры Дэбона, спікерам парламенту Англу Фаруджа і са старшынёй Еўрапейскага парламенту Рабэртай Мэтсаляй.

«Ціханоўская абмяркуе з імі ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне, магчымыя крокі АБСЕ дзеля вызвалення палітвязняў, прыцягненне памагатых рэжыму да адказнасці, падтрыманне дэмакратычных сілаў, супрацу паміж ЕЗ і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Таксама Святлана Ціханоўская перадасць просьбу, каб Мальта падчас свайго старшынявання ў АБСЕ падымала пытанне Беларусі», – паведамляе прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай.

Мальта ўжо падтрымала апошнюю пастанову Замежнай рады ЕЗ у справе Беларусі, што заклікае да падтрымання мабільнасці беларусаў і адначасова да працягу ціску на рэжым Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсіяў.

30 красавіка Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у Нарвегію. Падчас яго стала вядома пра стварэнне Міжнароднага фонду падтрымання вызваленых палітычных зняволеных з Беларусі і іхных сем’яў. Нарвегія накіруе ў гэты фонд € 850 000.

Hавiны
У Нарвегіі з’явіўся фонд дапамогі беларускім палітвязням
2024.04.30 14:34

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў