На беларуска-польскай мяжы – вялізная чарга з аўтобусаў


Станам на раніцу 8 траўня на беларуска-польскай мяжы сабралася чарга з аўтобусаў. На мяжы з Літвой і Латвіяй праезду чакаюць сотні цяжкавікоў.

Аўтобусы ў пункце пропуску «Варшаўскі мост – Тэрэспаль». 5 красавіка 2024 года.
Фота: «Варшавка Граница Брест-Тересполь» / Telegram

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, станам на 10:00 раніцы 8 траўня на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Берасце» ў чарзе стаяць 65 аўтобусаў, а таксама 350 легкавых аўтамабіляў. Цяжкавікоў няма.

У яшчэ адным пункце пропуску на мяжы з Польшчай«Казловічах» – праезду чакаюць 600 цяжкавікоў.

На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Каменны Лог» сабралася чарга са 160 легкавых аўтамабіляў і 580 цяжкавікоў. Аўтобусаў няма.

У Беняконях, таксама на мяжы з Літвой – 75 легкавых аўтамабіляў і 490 цяжкавікоў.

На мяжы з Латвіяй, у пункце пропуску «Грыгароўшчына», чакаюць сваёй чаргі 25 легкавікоў і 460 цяжкавікоў.

Hавiны
Памежны калапс: заезду ў ЕЗ з Беларусі чакае больш за 1,6 тыс. фураў. Час чакання – 100 гадзінаў
2024.05.06 17:35

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту, за першыя травеньскія выходныя ў Літву прайшло ў сярэднім 34 % грузавікоў ад нормы. Менш за ўсё аформілі працаўнікі  пераходу «Мядзінінкай – Каменны Лог» – 17 % аўтаў. Праз адзіны дзейны латвійскі пункт пропуску «Патэрніекі – Грыгароўшчына» ў краіны ЕЗ за два дні заехала 43 % грузавікоў. Польскі бок у  «Кукурыкі – Казловічы» прапусціў 58 % фураў ад нормы. Сярэдні час чакання ў чарзе займае 100 гадзінаў.

Да леташняга лютага на мяжы з Польшчаю працавалі два памежныя пераходы, аднак з увагі на вырак журналісту і аднаму з лідараў польскай дыяспары Анджэю Пачобуту пункт «Баброўнікі – Бераставіца» закрылі. 18 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску «Шумскас – Лоша» і «Твярачус – Відзы», 1 сакавіка 2024-га – «Лаворышкес – Катлоўка» і «Райгардас – Прывалка». З леташняга верасня толькі адзін пункт пропуску працуе на мяжы Беларусі з Латвіяй – закрыццё другога тэрміналу ў Рызе назвалі адказам на міграцыйны крызіс.

Меркаванні
Ці адчыніць Польшча памежныя пераходы?
2024.05.04 12:40

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў