У Беларусі – некалькі новых «экстрэмісцкіх фармаванняў»


КДБ Беларусі прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» адразу некалькі ініцыятываў. Адпаведнае рашэнне прынялі 3 траўня.

Ілюстрацыя: мастак Дэ Лёс

Сярод новых «экстрэмісцкіх фармаванняў»:

  • Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», якая бярэ ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду. Таксама ў спісе КДБ 45 – асобаў, якія нібыта маюць дачыненне да кааліцыі: Павел Латушка, Юрый Губарэвіч, Арцём Брухан, Міхаіл Кірылюк, Наталля Задзяркоўская, Яўген Малашук, Юлія Камінская, Ірына Халопіц, Аляксей Міхалевіч, Арцём Шапараў, Кацярына Каланчук-Ваданосава, Андрэй Курэйчык, Рыта Гаціх, Ігар Сігоў, Алег Кулеш, Павел Батуеў, Алег Гарбуз, Аляксандр Ханевіч, Надзея Крываганава, Іна Дабратвор, Віталь Амяльковіч, Дар’я Кароль, Яна Латушка, Надзея Сцепанцова, Жанна Захаркевіч, Віталь Лакотка, Вольга Марозава, Алег Марозаў, Мікалай Філонаў, Ян Гарадкоў, Аляксей Чаркас, Марыя Бабовіч, Яніна Яшчук, Вольга Мікалайчык, Вадзім Бабін, Вольга Рытус, Вольга Скрашчук, Вольга Дубовік, Ала Цвірко, Алена Пуцыковіч, Валер Сляпухін, Анжаліка Мельнікава, Юлія Гурчонак, Вольга Вялічка.
  • Праект «Дактары за праўду і справядлівасць». У рашэнні таксама ўказаныя асобы, якія нібыта маюць дачыненне да праекту: Васіль Завадскі, Алег Дарашкевіч, Вольга Вялічка (Гуштын).
  • Праект «Народны рэпарцёр» блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Падставаю назвалі арганізацыю «дзейнасці для рыхтавання да здзяйснення замаху на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асобаў».
  • Праект «FreeInfoBel». У рашэнні таксама ўказаныя асобы, якія нібыта маюць дачыненне да праекту: Вольга Пашкевіч і Іосіф Дулеба.

На дзень 8 траўня ў спісе КДБ – 204 «экстрэмісцкія фармаванні». Юбілейнае, 200-е, з’явілася 2 траўня. Ім стаўся праект «Мы не халопы».

Hавiны
Бодзібілдара з Глыбокага будуць судзіць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні»
2024.04.30 18:35

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў