Жанчыну, якая напала на беларуску ў Варшаве, затрымалі


Жанчыну, якая напала на 22-гадовую беларуску ў Варшаве за тое, што тая размаўляла па-расейску, затрымалі. Яе абвінавачваюць у хуліганстве.

Затрыманая жыхарка Варшавы, якая напала на беларуску.
Фота: rdc.pl

30 красавіка ў адной з мясцінаў Варшавы 22-гадовая беларуска стала ахвяраю мужчыны і жанчыны за тое, што размаўляла са сваёй сяброўкай па-расейску. У пэўны момант да іх падышлі мужчына з жанчынаю і з лаянкаю запатрабавалі, каб тыя вярнуліся ва Украіну. Жанчына пры гэтым плюнула ў твар беларусцы, а калі тая адказала выспяткам, схапіла яе за валасы. Мужчына нанёс дзяўчыне некалькі ўдараў.

Кадры падчас інцыдэнту трапілі на камеры мабільных тэлефонаў.
/>Крыніца: «Польша здесь» / Telegram

На наступны дзень пацярпелая звярнулася ў мясцовы пастарунак. Справа была перададзеная працаўнікам барацьбы са злачынствамі супраць жыцця і здароўя. Сабраўшы запісы з камераў назірання і відэа, выкладзеныя сведкамі ў інтэрнэт, паліцыя пачала працэс высвятлення акалічнасцяў здарэння і вызначэння асобы правапарушальнікаў.

У выніку асоба жанчыны, якая напала на беларуску, была вызначаная, ёй аказалася 34-гадовая варшавянка. На падставе  факту інцыдэнту заведзеная крымінальная справа за знявагу асобы і парушэнне фізічнай недатыкальнасці паводле нацыянальнай прыкметы. Гэтае парушэнне караецца пазбаўленнем волі на тры гады (артыкул 257 Крымінальнага кодэксу Польшчы). Ці была вызначаная асоба другога нападніка, не паведамляецца.

Hавiны
На беларуску напалі ў Варшаве з патрабаваннем ехаць ва Украіну. У дзяўчыны траўма галавы
2024.05.01 23:15

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў