Наведванні службы сацыяльнай апекі давялі шматдзетную маму да самагубства
Пераносімся на Гарадзеншчыну, Воранаўскі раён, вёска Вайкунцы. Страшная трагедыя – павесілася 30-гадовая жанчына, шматдзетная маці. На крок адчаю яна пайшла пасля таго, як у яе забралі ў прытулак чацвярых дзяцей. А двума днямі раней гэтак жа скончыла жыццё 32-гадовая маці з Гомля. Чаму дзяржава не слухае сэрца маці і ці няма іншага вырашэння праблемы? Разабрацца ў справе ў вёску Вайкунцы паехала нашая журналістка Вольга Чайчыц.
14.02.2019