Кіраўнік дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Алесь Францкевіч падаў 23 красавіка зварот да прэзідэнта, прэм’ер-міністра і старшыні Вярхоўнай Рады Украіны аб легалізацыі беларусаў ва Украіне.
У звароце адзначаецца, што цяпер на тэрыторыі Украіны пражываюць дзясяткі тысяч грамадзянаў Беларусі. Сотні з іх праходзяць службу ва ўзброеных сілах Украіны і сотні займаюцца валанцёрскай дзейнасцю. Некаторыя з іх выказалі жаданне набыць украінскае грамадзянства, але сутыкнуліся са складанасцямі, «якія не ў сілах пераадолець».
Згодна з украінскім заканадаўствам для набыцця грамадзянства Украіны неабходна падаць шэраг дакументаў. Сярод іх даведка аб судзімасці, абавязкі прыпыніць грамадзянства Беларусі, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь серыі РР, часам – апастылізацыя дакументаў. Таксама для атрымання віду на жыхарства патрэбныя даведкі аб судзімасці і часам апастылізацыя дакументаў. Але атрыманне і афармленне такіх дакументаў магчымае толькі ў Беларусі.
«Вяртанне ў Беларусь для беларуса, які праходзіць службу ў ЗСУ, або беларуса-валанцёра, які дапамагае ЗСУ, непазбежна прывядзе да турэмнага зняволення і катаванняў. Іх жыццё і здароўе падвяргаюцца сурʼёзнай пагрозе. Звярнуцца ў беларускае консульства для афармлення і атрымання дакументаў яны таксама не могуць, бо дыпламатычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь ва Украіне спыніла сваю працу», – гаворыцца ў звароце.
Таксама ў шмат якіх беларусаў сканчаецца дзеянне пашпарту, замяніць які магчыма таксама толькі ў Беларусі.
У сувязі з гэтым фонд «Вольная Беларусь» просіць прыняць пастанову, якая б на перыяд дзеяння ваеннага становішча прадугледжвала для грамадзянаў Беларусі, якія службу ў ЗСУ, а таксама валанцёраў і ахвочых атрымаць украінскае грамадзянства:
Скасаванне патрэбы падаваць даведку аб судзімасці і апастылізаваныя дакументы прапануецца таксама для беларусаў-вайскоўцаў ЗСУ і валанцёраў.
Апроч таго, аўтары просяць разглядзець магчымасць выдачы беларускім грамадзянам, якія пражываюць на законных падставах на тэрыторыі Украіны і ў якіх скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта, украінскага дакументу, які сведчыць асобу і дазваляе перасякаць дзяржаўную мяжу Украіны.
Якуб Хруст belsat.eu