Ціханоўская ў гадавіну аварыі на ЧАЭС: Астравецкая АЭС – бомба запаволенага дзеяння


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 26 красавіка выступіла з заяваю з нагоды 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Паводле яе, Чарнобыльская катастрофа «закранула амаль кожную беларускую сям’ю».

Чарнобыльскі шлях у Вільні, Літва. 26 красавіка 2023 года.
Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская назвала аварыю на ЧАЭС прыкладам «безадказнасці і беспакаранасці ўладаў, а найвышэйшую цану за іх плацяць людзі». І цяпер ужо Астравецкая АЭС таксама «становіцца бомбаю запаволенага дзеяння».

«Жахліва нават уявіць маштаб экалагічнай катастрофы, да якой рэжым можа прывесці краіну. Акрамя таго, дыктатар размяшчае ў Беларусі расейскую ядравую зброю і тым самым ператварае краіну ў мішэнь. Для яго гэта інструмент, каб пагражаць суседзям і падняць уласную значнасць. Але закладнікамі гэтай безадказнай палітыкі становяцца 9 мільёнаў чалавек», – заявіла палітычная дзяячка.

Разбор
Чарнобыльская катастрофа: 10 рэчаў, якія варта ведаць
2024.04.26 06:00

Паводле Ціханоўскай, рэжым ператварае Беларусь у гуманітарны Чарнобыль: «тысячы людзей застаюцца ў турмах, сотні тысячаў выехалі».

«Але з другога боку, апошнія гады шмат чаму нас навучылі. Мы навучыліся жыць, не спадзеючыся на дзяржаву. Мы навучыліся падтрымліваць, дапамагаць адно аднаму, адстойваць свае інтарэсы і каштоўнасці. Калі дзяржава паводзіць сябе безадказна, мы навучыліся браць адказнасць за лёс сваёй краіны і змагацца за яе будучыню», – падкрэсліла абраная прэзідэнтка. Яна выказала ўпэўненасць, што Беларусь абавязкова міне ядравую пагрозу і мы пазбавімся дыктатуры, «якая да ўсяго гэтага прывяла».

Беларусы ў эміграцыі ўжо распачалі Чарнобыльскі тыдзень акцыямі памяці і кінапаказамі. Тут мы сабралі акцыі і падзеі, якія арганізатары анансавалі на найбліжэйшыя дні.

Абноўлена
Дзе і калі «Чарнобыльскі шлях» пройдзе за межамі Беларусі ў 2024 годзе
2024.04.23 14:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў